Перыяд летняга адключэння гарачай вады ў Мінску скароцяць да 10 дзён

Такую норму прапішуць у рашэнні Мінгарвыканкама.

18.05.2024 / 12:01

Тэрмін планавых адключэнняў гарачага водазабеспячэння ў Мінску будзе складаць да 10 дзён. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Мінгарвыканкама, паведамляе БелТА.

Такі пункт уключаны ў праект рашэння Мінгарвыканкама. Ён улічвае аб'ектыўныя магчымасці энергазабеспячальных арганізацый. Дзесяцідзённы тэрмін будзе ўлічвацца пры складанні планаў-графікаў вытворчасці работ.

Па словах генеральнага дырэктара «Мінскэнерга» Паўла Гарудкі, сярэдняя працягласць летняга адключэння гарачай вады ў Мінску ўжо скарацілася з 13,4 сутак у 2020 годзе да 10,3 у 2023-м.

У Мінску пачалі адключаць гарачую ваду. Хто першы трапіў у трывожны спіс?

Nashaniva.com