Замежнікам вынеслі прысуд за сэкс на сметніку ў цэнтры Мінска

справядліва ці не?

Гісторыя працягваецца з 8 сакавіка. Тады пара замежнікаў — узростам 39 і 48 гадоў — адзначала 8 Сакавіка ў кафэ на праспекце Пераможцаў. А калі ўстанова зачынілася, вырашылі заняцца сэксам каля смеццевых кантэйнераў за будынкам.

18.05.2024 / 11:50

Двое падлеткаў знялі відэа, якое трапіла да сілавікоў. Вынікам стала крымінальная справа за злоснае хуліганства. Здзейсненае групай асобаў — бо ў інтымным працэсе ўдзельнічалі абое.

Суд прыняў да ведама, што ў пары ёсць малалетняе дзіця, а самі яны раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

У выніку за «відавочную непавагу да грамадства з выключным цынізмам» мужчыне прызначылі тры месяцы арышту, а яго жонцы — штраф 300 базавых велічынь (12 000 рублёў).

Прысуд не ўступіў у сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Nashaniva.com