У канцы мая ў Мінску адкрываецца яшчэ адзін буйны гандлёвы цэнтр

ТРЦ «Чэрвеньскі», які размесціцца на месцы знесенага Чэрвеньскага рынку, адкрываецца ўжо ў сераду 29 мая. Праўда, з заяўленых шматлікіх крам там пакуль будзе працаваць толькі дзве, піша CityDog.io.

17.05.2024 / 18:32

Скрыншот з відэа

Усяго ў новым моле на скрыжаванні вуліц Аранскай і Маякоўскага будзе пяць узроўняў: два з іх размешчаныя пад зямлёй і тры — над зямлёй.

Праўда, з заяўленых раней крам у гандлёвым цэнтры пакуль будуць працаваць толькі дзве — гіпермаркет Green і крама адзення нямецкага брэнда NewYorker.

Паступова, як абяцае забудоўшчык, у «Чэрвеньскім» будуць адкрывацца і іншыя крамы адзення і абутку, тэхнікі і тавараў для дома, бялізны і аксесуараў, касметыкі і ювелірных вырабаў, а таксама зоны забаў і фуд-корт.

«Банальна стаіць лужына на ўсю кватэру». Мінчане — пра тое, як жывецца ў ЖК «Фарфоравы» ў самым цэнтры горада (спойлер: ну, такое)

Вулічная мода: шырокія джынсы, доўгія спадніцы — і так, тыя самыя трэндавыя капры

Nashaniva.com