У Мінску ўжо чацвёра дзяцей выпалі з вокнаў кватэр

Адпаведнай статыстыкай падзяліўся намеснік начальніка ўпраўлення па ахове правапарадку і прафілактыкі мінскай міліцыі Дзмітрый Мялешка. З надыходам цяпла ў кватэрах, паводле яго, становіцца горача, і выпадкаў, калі дзеці выпадаюць з вокнаў, робіцца больш.

17.05.2024 / 16:31

Фота ілюстрацыйнае

«У Мінску сёлета адбылося чатыры такія выпадкі. Кожнае падзенне мы разглядаем як надзвычайнае здарэнне і ў кожным выпадку праводзім дэталёвае разбіральніцтва з усімі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі», — цытуе Мялешку БелТА.

Ён падкрэсліў, што нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду.

«Падзенне адбываецца часцяком праз павышаную цікавасць дзяцей да таго, што адбываецца на вуліцы. Звешваючыся з аконнага праёму або абапіраючыся на маскітныя сеткі, дзеці, не адчуваючы небяспекі, губляюць раўнавагу і падаюць. Гэта заканчваецца траўмамі або смяротным вынікам», — адзначыў Мялешка.

Каб пазбегнуць трагедый, не лішнім будзе паставіць на вокны на вокны прылады, якія іх замыкаюць, і праветрываць толькі ў прысутнасці дарослага.

У Ваўкавыскім раёне шасцігадовы хлопчык выпаў з акна на бетонны спуск у падвал

У Кіеве жанчына выкінулася з акна і забіла дзяўчыну, што праходзіла міма

У цэнтры Мінска восем іншаземцаў выскачылі з акна чацвёртага паверха

Nashaniva.com