У Магілёве кіраўніцтву сілавікоў і губернатарам паказалі абарону аэрапорта горада ФОТЫ

Паказ тактычнага эпізоду стаў адным з мерапрыемстваў штогадовага збору для чыноўнікаў.

17.05.2024 / 15:43

Старшыням абласных выканкамаў і гарвыканкама Мінска, а таксама камісарам рэгіёнаў паказалі абарону аэрапорта Магілёва. Паказ тактычнага эпізоду стаў адным з мерапрыемстваў штогадовага збору для чыноўнікаў, паведамляе Мінабароны.

Чыноўнікаў інструктавалі кіраўнікі МУС, Мінабароны, камандаванне Узброеных сіл і ўнутраных войскаў, кіраўніцтва Рады бяспекі. На пляцоўцы Магілёўскага аэрапорта былі паказаны беспілотнікі, робаты, інжынерная і ваенная тэхніка.

У завяршэнні чыноўнікам паказалі, як будуць абараняць аэрапорт Магілёва.

Адначасна міністр абароны Віктар Хрэнін адкрыў зборны пункт ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці. Тут чыноўнікам паказалі методыку падрыхтоўкі камандзіраў атрадаў народнага апалчэння і іх намеснікаў, а таксама дзеянні апалчэнцаў па прадухіленні і спыненні правапарушэнняў.

Nashaniva.com