КДК заявіў, што Мінздароўя закупае занадта шмат вакцын. І прымусіў купіць менш
На думку кантралёраў, у цяперашняй эпідэмічнай сітуацыі столькі прышчэпак не патрэбна.
17.05.2024 / 15:44
Камітэт дзяржкантролю пасля праверкі прыйшоў да высновы, што Міністэрства аховы здароўя ў 2023 годзе хацела закупіць занадта шмат вакцын.
Як заявіў намеснік старшыні КДК Андрэй Лабовіч, ведамства чамусьці не стала памяншаць маштабы вакцынацыі, нягледзячы на паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі.
«Пры наяўнасці рэшткаў вакцыны і фактычным зніжэнні неабходнасці вакцынацыі ў трэцім квартале 2023 года планавалася дадаткова закупіць пэўную колькасць вакцын», — цытуе Лабовіча Sputnik.
У выніку КДК прымусіў Міністэрства аховы здароўя прыпыніць закупку на 190 млн рублёў і скараціць выдаткі на 105 млн.
Лабовіч лічыць, што дзяржорганы пры выкананні закупак не заўсёды зыходзяць з аб'ектыўнай неабходнасці. Паводле яго слоў, такія сітуацыі часта здараюцца ў будаўнічай сферы.
Каму медыкі рэкамендуюць прышчапіцца ад кавіду гэтай вясной
Будаўніцтва завода па вырабе беларускай вакцыны ад кавіду спынілі
За час пандэміі кавіду звёўся адзін са штамаў грыпу
«У маім калектыве з 20 чалавек прышчэпку зрабілі два — астатнія вакцыны вылілі ва ўмывальнік»