У Іўі аштрафавалі пастара. Ён паказаў медыцынскую даведку, што не можа сядзець у ізалятары

Пастанова суда Іўеўскага раёна ад 24 красавіка з'явілася ў Банку судовых рашэнняў.

17.05.2024 / 15:23

Верагодна, гаворка ідзе пра 63-гадовага пастара царквы Хрысціян веры евангельскай «Божая ласка» Юрыя Гардзея, піша «Хрысціянская візія».

Мужчыну паставілі ў віну адну падпіску на так званы экстрэмісцкі рэсурс у «Аднакласніках». Віну ён не прызнаў.

Суддзя ўлічыў меддаведку, паводле якой пастара нельга адпраўляць у ізалятар, і прысудзіў штраф 1200 рублёў з канфіскацыяй тэлефона.

Nashaniva.com