У Гомелі можна купіць банк. Вось колькі за яго просяць

Памяшканне з дарагім аздабленнем і камфортнай мэбляй.

17.05.2024 / 14:32

Белінвестбанк прадае адно са сваіх аддзяленняў у Гомелі. Памяшканне размяшчаецца на вуліцы Савецкай, 123 у бізнэс-цэнтры.

Стартавы кошт аддзялення плошчай 700 «квадратаў» — крыху больш за мільён рублёў (больш за 315 тысяч даляраў). Таргі пачнуцца 30 мая, заўважыў «Флагшток».

Дзесяціпавярховы будынак бізнэс-цэнтра быў пабудаваны ў 1980 годзе, ён належыць Белінвестбанку. Аддзяленне, якое выстаўлена на аўкцыён, знаходзіцца на першым паверсе.

Аддзяленне пакуль працягвае працу. Мяркуючы па водгуках, людзей там звычайна мала. Пры гэтым наведвальнікі высока ацэньваюць зручнасць залы і прыгажосць аздаблення.

Nashaniva.com