Экс-кіраўнік Інжынерных войскаў узначаліў архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі
Дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі прызначаны Андрэй Куракоў.
17.05.2024 / 13:41
Андрэй Куракоў больш за 10 гадоў узначальваў інжынерныя войскі Рэспублікі Беларусь, прадстаўляў краіну на міжнародных форумах па забароне супрацьпяхотных мін і гуманітарным размініраванні, мае некалькі ўзнагарод.
Прадставіў новага кіраўніка дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алег Воінаў.
«Ён выказаў упэўненасць у тым, што жыццёвы вопыт і веды А. Куракова будуць спрыяць эфектыўнаму вырашэнню задач, якія стаяць перад архівам», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Апошнія тры гады ў архівы кіраўнікамі часам прызначаюцца сілавікі.