У Мінску шукаюць грузчыкаў на заробак да 4000 рублёў

Мінімальны заробак — да 2000 рублёў да выліку падаткаў.

17.05.2024 / 09:02

Ілюстрацыйнае фота: logist4u.ru

Прапанова размешчана на сайце з вакансіямі rabota.by

Мінімальная сума ад 2000 рублёў, але да выліку падаткаў. Супрацоўнік патрэбны на поўную занятасць. Размова пра прадпрыемства «Кока-кола».

Працадаўца можа аформіць чалавека часова. Напрыклад, па дамове паслуг або падраду.

Грузчык-камплектоўшчык, аднак, будзе працаваць у начную змену — з 19:00 да 7:00.

У яго абавязкі ўваходзяць: выкананне пагрузачна-разгрузачных работ і камплектацыя прадукцыі на паддоны.

Важна наяўнасць санітарнай кніжкі або магчымасць яе зрабіць, а таксама гатоўнасць да актыўнай фізічнай працы.

У якасці бонусу прапануецца праграма лаяльнасці — гэта зніжкі ад партнёраў (кафэ, спорт, навучанне). Абяцаюць і арганізацыю дастаўкі службовым транспартам з трох пунктаў Менска.

Nashaniva.com