МТЗ пачаў выпускаць фірмовыя прысмакі

Мінскі трактарны завод прэзентаваў кандытарскія вырабы, якія прадпрыемства пачало выпускаць пад уласным брэндам сумесна з кандытарскай фабрыкай «Чырвоны мазыранін». Фатаграфіі навінкі пад брэндам Belarus tractors 16 мая апублікавалі ў афіцыйным тэлеграм-канале прадпрыемства.

16.05.2024 / 18:47

Цяпер у брэндаванай упакоўцы бардовага колеру з выявай трактара «Беларус» можна купіць парцыённы ірыс «Сметанковы» і зефір «Мішутка».

Кошт ірыскі вагой 0,55 г ці зефіркі вагой 0,33 г аднолькавы — 97 капеек. За гэтую суму іх будуць прадаваць з 17 мая ва ўсіх пунктах камбіната грамадскага харчавання МТЗ.

Мінскі маторны завод выпусціў фірмовыя шкарпэткі

У Вялікабрытаніі вытворцаў прысмакаў абвінавацілі ў маніпуляцыі дзецьмі

Суд адказаў на пытанне, ці можна ў кінатэатр са сваім папкорнам

Nashaniva.com