«Ці застанецца ён пасля ўсяго гэтага «ябацькам» — вось пытанне». У Віцебску судзяць чарговага прарасійскага актывіста

16 мая ў Віцебску паводле адміністрацыйнага артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзяць прарасійскага актывіста і «ябацьку». Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісала прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава.

16.05.2024 / 17:42

Са слоў Мірсалімавай, прычынай суда стаў «асуджальны пост бчб-рэсурса, на той момант не прызнанага экстрэмісцкім, з рэпостам у якасці ілюстрацыі».

У раскладзе віцебскіх судоў, як піша Reform.news, сёння толькі адна справа па артыкуле аб «экстрэмізме». Адказчыкам пазначаны Аляксандр Аляксеевіч Андрайкоў.

Мірсалімава паведамляе, што Андрэйкаву за 70 гадоў, ён з 2014 года змагаўся з «бчб-ідэалогіяй і нацыяналізмам», а потым стаў «ідэйным ябацькам».

«Сказаць, што ён знаходзіцца цяпер у шоку — гэта нічога не сказаць. Ці застанецца ён пасля ўсяго гэтага «ябацькам» — вось пытанне», — піша Мірсалімава, якая і сама нядаўна пазнаёмілася з практыкамі беларускіх судоў.

Азаронак назваў Мірсалімаву «распуснай свіннёй». Жыгімонт: Ён сублімуе

«Пагрозы ад ябацек сыплюцца і сыплюцца». Прарасійская актывістка Мірсалімава выдаліла свае акаўнты ў сацсетках

Вялікае інтэрв’ю з Крысцінай Мірсалімавай — сястрой прарасійскай актывісткі-сталіністкі 

Прарасійская актывістка Мірсалімава атрымала гіганцкі штраф — за «адзіночны пікет з БЧБ»

Nashaniva.com