Інцыдэнт у пункце пропуску «Меднікі — Каменны Лог». Памежны пункт не працаваў некалькі гадзін

Сёння, 16 мая, сярод дня на нейкі час спыняў працу пункт пропуску «Меднікі» («Мядзінінкай») на мяжы Літвы і Беларусі. Пераход закрывалі літоўскія памежнікі пасля інцыдэнту з удзелам мігрантаў.

16.05.2024 / 14:55

Фота: trans.info

Як паведамляе 15min.lt, сем кубінскіх грамадзян, якіх вярталі ў Беларусь праз «Меднікі», адмовіліся пакінуць краіну і спыніліся на праезнай частцы, на КПП часова спынілі рух. Кубінцы цяпер вернуты ў Літву.

«Цяпер рух на пункце адноўлены. У мэтах забеспячэння нармальнай працы пункта мігрантаў часова перавозяць у адно з падраздзяленняў Цэнтра рэгістрацыі замежнікаў», — паведаміў прадстаўнік Службы бяспекі Гедрус Мішуціс.

Пункт пропуску не працаваў каля трох гадзін. Прыкладна а 14.00 ён быў зноў адкрыты, піша «Люстэрка».

Nashaniva.com