Збеглы польскі суддзя Шміт выпадкова выклаў у тэлеграм свае кантакты. ГУБАЗіК і Артур Гайко таксама ёсць
У тэлеграм-канале былога польскага суддзі Томаша Шміта, які тыдзень таму ўцёк у Беларусь, учора ўвечары быў апублікаваны скрын экрана, дзе бачныя акаўнты людзей у месенджары. Допіс быў неўзабаве выдалены, але застаўся ў архіве тэлеграм, піша Reform.news.
16.05.2024 / 11:08
Паведамленне з'явілася 15 мая ў 22:16:18+03. Відавочна, яно было апублікавана па памылцы і неўзабаве выдаленае.
На скрыншоце відаць, што гэта экран мабільнага тэлефона з мэсэнджарам Telegram, які падлучаны да сеткі беларускага мабільнага аператара Life. Скрын зроблены ў 22:15.
У мэсэнджара ўключаная польская мова і бачная частка кантактаў:
- Arkadiusz Myrcha
- Daniel Piotr Mikusek
- Krzysztof Miazga
- Only One
- Piotr Świerczek
- Sy
- Syrenka
- Tomasz Szostek
- Сяргей Карнавухаў
Самы відавочны варыянт паходжання допіса — Томаш Шміт мае доступ да свайго тэлеграм-канала і выпадкова адправіў у яго скрыншот экрана свайго тэлефона.
Гіпотэза пацвярджаецца тым, што гэта не першае паведамленне, якое ён адправіў у канал памылкова і затым выдаліў. Можна меркаваць, што тэлеграм — адносна новы для яго інструмент і ён неспрактыкаваны карыстальнік.
У апублікаваным спісе — польскія і расійскія палітыкі і эксперты. Так, Аркадыуш Мірха займае з 2023 года пасаду статс-сакратара ў Міністэрстве юстыцыі Польшчы, Пётр Сверчак — журналіст на TVN24. Сяргей Карнаухаў — кандыдат юрыдычных навук, эксперт па працы спецслужбаў. Карнаухаў расказаў, што шмат гадоў шчыльна кантактуе з Томашам Шмітам.
Самы цікавы кантакт — Only One. У акаўнта лагатып тэлеграм-канала ГУБАЗіК «Беларускі сілавік».
Як пацвердзілі Reform.news эксперты, нікнэйм Only Onе выкарыстоўвае супрацоўнік ГУБАЗіК Артур Гайко.
Збеглага суддзю Шміта ў Польшчы завочна арыштавалі на 3 месяцы
Расійскі «эксперт па рабоце спецслужбаў» заявіў, што камунікаваў з суддзёй Шмітам доўгія гады
Збеглага польскага суддзю, імаверна, пасялілі ў Драздах
«На яго жыццё палююць агенты ЦРУ, а ён гуляе па Мінску, проста сарвігалава»
У Польшчы расказалі, як суддзя Шміт заехаў у Беларусь. Турцыя ні пры чым