«Роба, ідзі сюды». Прэм'ера Славакіі будуць тэрмінова апераваць пасля замаху

Відавочцы паведамляюць, што прагучала 4-5 стрэлаў.

15.05.2024 / 17:06

Роберт Фіца — скрыншот відэа

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля замаху.

У кіраўніка ўрада стралялі падчас выязнога пасяджэння кабінета. Па словах відавочцаў, Фіца падышоў да людзей, якія сабраліся на вуліцы, каб пагутарыць. Неўзабаве хтосьці з натоўпу выгукнуў «Роба, ідзі сюды», а затым пачалася стральба.

Вядома, што ў Фіца страляў 71-гадовы мужчына. 

Фіца быў паранены ў грудзі і руку. Яго тэрмінова даставілі на верталёце ў Банска-Быстрыцу, дзе палітыка чакае аперацыя. Жыццё славацкага прэм'ера на дадзены момант па-за небяспекай, паведамляе Jeden Den Plus.

Пасля замаху было перапынена пасяджэнне парламента Славакіі. Пасля пратэстаў дэпутатаў ад апазіцыі спікер Лукаш Блаха заявіў: «Гэта ваша праца».

Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі

Жыхары Славакіі сабралі больш за два мільёны еўра на куплю снарадаў для Украіны

Паплечнік Фіца выйграў прэзідэнцкія выбары ў Славакіі. Ён супраць вайсковай дапамогі Украіне

Nashaniva.com