Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі
У будынку, дзе праводзілася выязное паседжанне ўрада Славакіі, адбылася стральба. Стан прэм'ера цяжкі — яго параніла ў жывот і грудзі.
15.05.2024 / 16:09
Роберт Фіца. Скрыншот відэа
Прэм'ер-міністр Роберт Фіца быў паранены ў гарадку Гандлава, яго дастаўляюць у бальніцу. Стрэлы адбыліся каля Дома культуры, дзе праходзіла пасяджэнне ўрада, калі прэм'ер-міністр выйшаў да людзей, піша dennikn.sk.
Прэм'ера паднялі з зямлі ахоўнікі, пагрузілі ў машыну і павезлі. Яго вязуць у Браціславу, якая знаходзіцца за 190 кіламетраў ад Гандлавы.
Прэм’ер Славакіі атрымаў некалькі раненняў, ягоны стан ацэньваецца як цяжкі.
Па словах відавочцаў, якія знаходзіліся на месцы здарэння, Фіца падышоў да людзей, пасля чаго прагучала некалькі стрэлаў. Затым Фіца ўпаў на зямлю.
Меркаванага нападніка ўдалося затрымаць паліцыі. Паліцыя ачапіла тэрыторыю, дом культуры эвакуявалі. Пра бяспеку астатніх членаў урада клапацілася ахова.
Прэм'ер Славакіі заявіў, што вайна ва Украіне пачалася «з разгулу ўкраінскіх неанацыстаў»
Паплечнік Фіца выйграў прэзідэнцкія выбары ў Славакіі. Ён супраць вайсковай дапамогі Украіне
Жыхары Славакіі сабралі больш за два мільёны еўра на куплю снарадаў для Украіны