У Харкаве снарад трапіў у шматпавярховы жылы дом. Дзясяткі пацярпелых

Днём у аўторак абласны цэнтр быў абстраляны ракетамі С-300 і кіраванымі авіябомбамі. Адзін са снарадаў трапіў у жылы дом у цэнтры горада. 

14.05.2024 / 19:35

Улады горада паведамляюць пра 20 пацярпелых. 

Мэр горада Ігар Церахаў паведаміў пра 7 пападанняў у жылы масіў. Такога, па яго словах, даўно не было. Церахаў лічыць, што мэта падобных удараў па жылым масіве — запужаць людзей і прымусіць іх выязджаць з горада.

Nashaniva.com