«Крумкачы» прэзентавалі форму з карцінай Драздовіча

Мінскі футбольны клуб будзе гуляць у белым камплекце з графічнай працай беларускага класіка.

14.05.2024 / 17:59

На белай футболцы з каўнярамі размешчаная карціна Драздовіча пад назвай «Мінск. Выгляд з боку бальнічнага саду на плошчу Свабоды». Гэту графічную працу мастак зрабіў у 1919 годзе.

«Крумкачы» гуляюць у другой лізе. Гэта трэці па ўзроўні футбольны дывізіён.

Nashaniva.com