Парламент Грузіі канчаткова зацвердзіў закон аб «замежных агентах». Дэпутаты паспелі пабіцца

Супраць гэтага закона на пратэст выходзілі дзясяткі тысяч чалавек.

14.05.2024 / 15:16

Бойка ў парламенце. Скрын відэа Georgian Public Broadcaster

Парламент Грузіі ў трэцім, фінальным чытанні зацвердзіў закон аб «замежных агентах» — законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву».

За зацвярджэнне скандальнай ініцыятывы «Грузінскай мары» прагаласавалі 84 дэпутаты — нягледзячы на пратэсты і крытыку міжнародных партнёраў Грузіі. 30 апазіцыянераў прагаласавалі супраць, піша «Эха Каўказа».

Падчас дэбатаў дэпутаты пачалі біцца.

Прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі раней паабяцала, што накладзе вета на законапраект. Згодна з Канстытуцыяй Грузіі, прэзідэнт на працягу 10 дзён падпісвае і публікуе закон, альбо з матываванымі заўвагамі вяртае ў парламент. У «Грузінскай мары» ёсць дастаткова галасоў, каб пераадолець вета. Калі і пасля гэтага прэзідэнт не падпіша закон, яго падпісвае і публікуе старшыня парламента.

На пратэст у Тбілісі супраць «закона аб іншагентах» выйшла 200 тысяч чалавек

«Адкажуць па законе». Улады Грузіі пачалі фармаваць спіс пратэстоўцаў супраць закона аб замежных агентах

Nashaniva.com