Праграмістку і супрацоўніка «Еўраопта» затрымалі за ўдзел у пратэстах

Відэа з імі апублікаваў тэлеграм-канал ГУБАЗіКа.

14.05.2024 / 14:29

Фота з пратэстаў, якое прад'яўляе пары ГУБАЗіК

Затрыманы мужчына кажа ў відэа, што працуе кладаўшчыком у інтэрнэт-краме «Еўраопта». Дзяўчына — праграмістка ў Польшчы. Яны трапілі на сумеснае фота падчас пратэстаў 2020 года.

«Медыязона» знайшла старонкі затрыманых ва «Укантакце». Мужчына падпісаны, як Максім Паноў, дзяўчына — Лізавета Шульская. На старонцы затрыманай пазначана, што яна працуе ў IT-кампаніі Qulix Systems.

Апошні раз анлайн пара была 4 дні таму.

Nashaniva.com