Экс-кіраўнік Беларускай службы Радыё Свабода выдаў кнігу ўспамінаў

Мемуары выходзяць з друку ў пражскім выдавецтве Vesna.

14.05.2024 / 09:05

Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў Беларускую службу «Радыё Свабода» з 1998 да 2023 года, выдае кнігу ўспамінаў з назвай «Там, дзе няма цемнаты» (цытата з песні гурта Ulis). Мемуары выходзяць з друку ў пражскім выдавецтве Vesna.

Урыўкі з кнігі можна пачытаць анлайн.

Ва ўспамінах аўтар расказвае, як стваралася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім. Акрамя гэтага Лукашук расказвае пра афганскі перыяд свайго жыцця. Прэзентацыі «Там, дзе няма цемнаты» плануюцца ў некалькіх еўрапейскіх гарадах, першая з якіх пройдзе ў Вільні.

17 траўня ў 18:00 аўтар раскажа пра кнігу ў віленскім музеі імя І. Луцкевіча. Кожны госць атрымае асобнік у падарунак, піша bellit.info.

Былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ выдаў кнігу пра нараджэнне беларускага Левіяфана

Пераможцам прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку стала вельмі незвычайная кніга

Кнігі Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Nashaniva.com