Арыштавалі галоўнага кадравіка Мінабароны Расіі, які раней узначальваў Службу аховы дзяржаўнай таямніцы

Затрымалі начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны РФ Юрыя Кузняцова.

14.05.2024 / 07:33

13 мая ў 235-м гарнізонным вайсковым судзе прайшло пасяджэнне наконт абрання меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту Юрыя Кузняцова, піша Baza.

Напярэдадні буйны вайсковы тэлеграм-канал «Рыбар» заявіў, што Юрый Кузняцоў не з'явіўся на працоўным месцы, бо ў дачыненні да яго прайшлі следчыя дзеянні.

«Наколькі нам вядома, пад увагу следства трапіла дзейнасць Кузняцова як раз-такі на пасадзе кіраўніка службы абароны дзяржтаямніцы, а не яго кадравыя справы», — паведаміў «Рыбар».

Рэч у тым, што Кузняцоў да таго, як стаць начальнікам упраўлення кадраў, узначальваў Восьмае ўпраўленне Генштаба УС РФ, гэтае ведамства ўзначальвае Службу абароны дзяржаўнай таямніцы.

Затрыманне Кузняцова звязана з заменай Сяргея Шайгу на Андрэя Белавусава на пасадзе міністра абароны.

«Пачаліся прадказальныя чысткі ў Мінабароны: у тым ліку ў дачыненні да людзей, якія так ці інакш запэцканыя ў непрыемных эпізодах», — рэзюмуе «Рыбар».

Мяркуючы па картатэцы, матэрыял аб абранні меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на яго паступіў 13 мая ўвечары ў той жа дзень суд разгледзеў гэты матэрыял (пакуль невядома, якое рашэнне вынес суд).

Афіцыйнай інфармацыі аб затрыманні Кузняцова на дадзены момант не было.

У Расіі за хабар затрымалі намесніка міністра абароны

Nashaniva.com