З'явіцца новая электронная латарэя, выпускаць будзе прадпрыемства на чале з былым ахоўнікам Лукашэнкі

Урад Беларусі заснаваў новую імгненную электронную латарэю «Свая гульня». Яе афіцыйная мэта — «атрыманне дадатковых грашовых сродкаў на развіццё фізычнай культуры і спорту, у тым ліку алімпійскага і паралімпійскага руху».

13.05.2024 / 15:11

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, арганізатар новай электроннай латарэі — унітарнае прадпрыемства «Нацыянальныя спартовыя латарэі».

Латарэю стварылі на пяць гадоў.

«Радыё Свабода» звярнула ўвагу, што кіраўнік «Нацыянальных спартовых латарэй» — Аляксей Алегавіч Турчын. Аналагічныя прозвішча, імя і імя па бацьку меў ахоўнік колішняга прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага, які пазней перайшоў у Службу бяспекі Аляксандра Лукашэнкі.

Апроч латарэй, прадпрыемства займаецца букмекерскай і гандлёвай дзейнасцю.

Nashaniva.com