Кім Чэн Ын пабудаваў раскошны горад для распрацоўшчыкаў ядзернай зброі

Але пакідаць горад навукоўцам нельга.

13.05.2024 / 17:35

Скрыншот відэа з сацсетак

Новы населены пункт з'явіўся недалёка ад Пхеньяна, піша BILD.

«Таварыш генеральны сакратар пабудаваў шчаслівы дом для навукоўцаў. Навукоўцы і інжынеры могуць у поўнай меры атрымаць асалоду ад сацыялістычнай цывілізацыяй», — казала пра новы горад паўночнакарэйская прапаганда.

У горадзе пабудавалі культурныя цэнтры, спартыўныя пляцоўкі і басейны. Аднак пакідаць населены пункт навукоўцам можна толькі са спецыяльным дазволам. Горад добра ахоўваецца.

Спецслужбы Паўднёвай Карэі лічаць, што Кім Чэн Ын хоча ядзерных перамоваў у ЗША. З гэтай мэтай КНДР можа нават справакаваць рэгіянальны канфлікт. На думку паўднёвакарэйскай выведкі, цяпер Кім Чэн Ын пагражае наўпрост ЗША, а не іх саюзнікам, як гэта было раней.

Для дасягнення прарыву ў распрацоўцы ядзернай зброі паўночнакарэйскі лідар улівае ў ядзерную праграму сотні мільёнаў долараў.

Nashaniva.com