Жыхар Мінскай вобласці спрабаваў скрасці машыну метадам з кіно
Мужчына патлумачыў, што быў п'яны.
13.05.2024 / 12:01
Скрыншот з відэа міліцыі Мінска
Жыхар Мінскай вобласці паспрабаваў скрасці машыну метадам, які падгледзеў у кіно.
27-гадовы мужчына аднойчы вяртаўся дадому з бара. Ён вырашыў патузаць ручкі прыпаркаваных аўто. Раптам адна з машын адкрылася, паведамляе сталічная міліцыя.
Мужчына сеў у аўтамабіль і вырашыў яго скрасці. Завесці машыну ён паспрабаваў нетрывіяльным спосабам: злучыць правады замка і запальвання. Аднак аўто не завялося, і мужчына ўцёк.
Неўзабаве яго знайшлі міліцыянты. Фігурант тлумачыў свае паводзіны тым, што быў п'яны. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за спробу крадзяжу машыны.