Стыльскі: Знаёмага дзве гадзіны дапытвалі на мяжы з-за фота са мной
Лідар гурта «Дай дарогу!» распавёў у вялікім інтэрв'ю выданню «Салідарнасць» пра праблемы, якія могуць напаткаць яго знаёмых у Беларусі, і пра тое, як не атрымалася падмануць лёс.
12.05.2024 / 21:16
Юрый Стыльскі. Фота: Наша Ніва
«Знаёмы, далёкі ад палітыкі і падпісак на экстрэмістаў, ездзіў у Беларусь мяняць пашпарт. І на мяжы яго дзве гадзіны дапытвалі з-за адной фатаграфіі са мной. Ну трэба людзям ствараць бачнасць працы».
Таксама спавяк падзяліўся тым, як яму не атрымалася падмануць лёс з «картай паляка»:
«Я мусіў вывучыць польскую яшчэ 10 гадоў таму, атрымліваючы «карту паляка». Але тады пашанцавала, праскочыў, практычна не ведаючы мову.
Цяпер думаю, што сам Гасподзь мяне сюды закінуў, каб я вярнуў доўг. Не атрымалася лёс падмануць, зараз вучу польскую.
Тады я быў упэўнены, што «карта паляка» мне ніколі не спатрэбіцца, але я павінен яе атрымаць, таму што мой бацька — паляк. Думаў, няхай будзе, паеду калі-небудзь, веласіпед куплю. Сябры ездзілі на закупы ў Польшчу, вазілі спірт, бензін, абмотваліся цыгарэтамі. Мне ўсе гэтыя прыёмчыкі былі чужыя, больш вабіў рок-н-рол.
А зараз, дзякуючы нібыта «непатрэбнай» «карце паляка», вырашыўся мой лёс».
У Варшаве ўручылі першую беларускую музычную прэмію ў эміграцыі
У гурта «Дай Дарогу!» выйшаў новы вострасацыяльны кліп
Стрыжак посціць фота з Гродна, а Герасіменя радуецца, што выбралася на Мінскае мора. Што?