«Петля Пристрастия» выпраўляецца ў еўратур

Дзесяць гарадоў, шэсць краін.

12.05.2024 / 20:41

Канцэрт гурта «Петля Пристрастия» ў Кіеве ў 2019 годзе. Фота: Oli Zitch.

Польшча, Германія, Грузія, Літва, Латвія, Эстонія — беларускі постпанк-гурт «Петля Пристрастия» з 1 чэрвеня едзе ў канцэртны тур па Еўропе. Пра гэта паведамляе гурт у сваіх сацсетках.

«Вязем новы сінгл «Квант», які выйдзе хуткім часам», — анансуюць выхад новай песні музыканты.

Расклад тура на дадзены момант выглядае наступным чынам:

Квіткі ў продажы мусяць з’явіцца ў панядзелак, 13 траўня, на petliatour.com.

«Петля Пристрастия» — беларускі постпанк-гурт, заснаваны ў 2004 годзе ў Мінску вакалістам Іллём Чарапко—Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У склад гурта ўваходзіць пяць чалавек, на рахунку калектыву шэсць поўнафарматных альбомаў. Шосты альбом «Не той чалавек» быў выдадзены ў 2021 годзе.

«Петля Пристрастия» заўсёды — хай і вельмі мудрагеліста — апісвала паганую рэальнасць вакол. На альбоме «Не той чалавек» рэзкасць выведзена на максімум. Такой безнадзейнай і адчайнай кружэлкі сёлета яшчэ не выходзіла», — пісаў пра плытку аглядальнік «Афиши» Мікалай Аўчыннікаў. Апошні сінгл гурт выдаў у 2023 годзе — ён называецца «Жыццё як жах».

Nashaniva.com