«Пагрозы ад ябацек сыплюцца і сыплюцца». Прарасійская актывістка Мірсалімава выдаліла свае акаўнты ў сацсетках

Кажа, званілі нават цікавіліся з міліцыі.

12.05.2024 / 13:07

Эльвіра Мірсалімава. Фота: яе фэйсбук

Прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава вырашыла выдаліць свае акаўнты ў фэйсбуку.

Пра гэта яна распавяла, каментуючы навіну пра закрыццё канала «Западнорусская Атлантида». Па словах Мірсалімавай, у яе адрас паступаюць пастаянныя пагрозы ад даносчыкаў.

«Ну якія ж яны… Як жа яны баяцца іншадумства. Шкада, канал быў вельмі цікавы.

Для разумення. У фэйсбуку я таксама выдаліла свае акаўнты, таму што пагрозы ад даносчыкаў, якія называюць сябе «ябацькамі», сыплюцца і сыплюцца. Нядаўна тэлефанавалі з міліцыі, удакладнялі, «ці ўсё ў мяне ў парадку ў сацсетках», — напісала Мірсалімава ў сваім тэлеграм-канале.

Актывістка паскардзілася, што ў Беларусі прарасійскіх актывістаў ціснуць.

Мірсалімаву раней двойчы судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў — за дэманстрацыю расійскай сімволікі і пікетаванне. Яна правяла два дні ў ізалятары.

«Тутэйшы парніковы народзец наіўны». Закрыўся канал прарасійскага палітолага

Хто такая Эльвіра Мірсалімава, якую ўжо нават лукашэнкаўцы вінавацяць у беларусафобстве

Вялікае інтэрв’ю з Крысцінай Мірсалімавай — сястрой прарасійскай актывісткі-сталіністкі 

Прарасійская актывістка Мірсалімава атрымала гіганцкі штраф — за «адзіночны пікет з БЧБ»

«Мне сорамна, што жанчыну адправілі за краты». Беларус, чыя скарга прывяла Мірсалімаву ў ізалятар, расказаў, што адбылося

«Называлі палітычнай прастытуткай». Сталіністка Мірсалімава расказала пра два дні за кратамі

Nashaniva.com