Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы
Усе, хто знаходзіўся на аб'екце і ў ваколіцах, былі эвакуяваныя.
12.05.2024 / 12:06
Гіганцкі пажар здарыўся ў варшаўскім гандлёвым цэнтры на вуліцы Марывільскай, 44. Гэта вялікі комплекс з 1400 крамамі і пунктамі абслугоўвання. Пажарныя паведамілі, што абрынуўся дах.
Пажар у ГЦ. Фота: польская Дзяржаўная пажарная служба
Узгаранне адбылося раніцай у нядзелю, 12 мая. Агнём было ахоплена больш за 80% залы.
Жыхароў побач з гандлёвым цэнтрам папрасілі зачыніць вокны і па магчымасці застацца дома.
Як паведамілі ў Дзяржаўнай пажарнай службе Польшчы, на піку выратавальныя работы вялі 78 брыгад і 254 пажарныя.
На гэты момант прычына пажару невядомая.
Пажар у ГЦ. Фота: польская Дзяржаўная пажарная служба