Выйшла новая настолка па-беларуску — аматарам музыкі і «Еўрабачання» спадабаецца
Выйшла картачная гульня «One, two, SING!», з якой вы згадаеце ўсе старыя хіты (і не толькі).
12.05.2024 / 10:48
Картачная гульня «One, two, SING!». Фота: Gutenberg Publisher
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай настолкі для кампаніі. Яна адначасова ангельска– і беларускамоўная (але песні падыдуць і на любой іншай мове).
Ёсць тры варыянты правілаў для прафесіяналаў рознага ўзроўню і 80 картак, з якіх 5 — з магчымасцю падладзіць гульню пад сваю тэму.
Картачная гульня «One, two, SING!». Фота: Gutenberg Publisher
Стварыла настолку Алена Баранава.
Гульню можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце на gutenbergpublisher.eu, а таксама купіць афлайн у Варшаве, Кракаве, Батумі і Вільні (спіс месцаў ёсць на старонцы выдавецтва).