Пушылін мяркуе, што Захад «можа ліквідаваць Зяленскага»

Захад можа прыняць рашэнне аб ліквідацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага для «ўтойвання карупцыі пры пастаўках дапамогі Кіеву». Таксама меркаванне ў інтэрв'ю ТАСС выказаў кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін.

11.05.2024 / 15:32

«Лёс Зяленскага вельмі незайздросны, па маім перакананні, таму што ў залежнасці ад змены тых рашэнняў, якія будуць прыняты на Захадзе ў адносінах да Украіны будзе вызначацца лёс Зяленскага, а гэта пачынаючы ад чарговага майдана, калі ён спатрэбіцца або для карцінкі гэта будзе добра <…> ці ж нават аж да яго ліквідацыі, я б і гэтага не выключаў, гэта таксама ўваходзіла б у планы пры пэўных умоў з боку Захаду», — сказаў Пушылін.

Nashaniva.com