Беларускі Гаюн ацаніў, колькі ў Беларусі засталося вагнераўцаў

Сітуацыя з вагнераўцамі ў Беларусі не мяняецца.

11.05.2024 / 15:25

Ілюстрацыйнае фота: Belarusian Defense Ministry via VoenTV via AP 

Наёмнікі ПВК «Вагнер» працягваюць на сістэматычнай аснове працаваць з вайскоўцамі ўнутраных войск і Узброеных сіл РБ. Пры гэтым гэтае супрацоўніцтва публічна не прызнаецца, паведамляе Беларускі Гаюн.

Напрыклад, у красавіку наёмнікі праводзілі баявое зладжванне атрада спецпрызначэння «Граніт», а на палігоне «Абуз-Лясноўскі» вагнераўцы праводзілі заняткі па баявой, агнявой і тактычнай падрыхтоўцы з ваеннаслужачымі 6-й і 11-й брыгады.

Акрамя таго, на палігоне «Асіповіцкі» вайскоўцы артылерыйскіх падраздзяленняў ЗАК сумесна з наймітамі ПВК «Вагнер» праходзілі заняткі па баявой падрыхтоўцы.

Усяго ж колькасць наймітаў ПВК «Вагнер», якія працягваюць заставацца ў Беларусі, можа вылічацца сотняй чалавек, паведамляе маніторынгавая група.

@nashanivanews У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў ва Украіне #армиябеларуси #беларусь #нашаніва #беларускітыкток #беларускаямова #беларусьновости #новостибеларуси ♬ оригінальний звук - Нашы Навіны

Nashaniva.com