Пуцін глядзеў парад Перамогі з вайскоўцамі, якія акупавалі Бучу

Іх падраздзяленні абвінавачваюць у ваенных злачынствах.

10.05.2024 / 13:46

Скрыншот відэа «КП»

Уладзімір Пуцін глядзеў парад у Маскве 9 мая ў кампаніі не толькі ветэранаў, але і вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у поўнамаштабным уварванні ва Украіну.

За спіной у Пуціна на трыбуне знаходзіліся старшы лейтэнант Чалым Чулдум-оол, маёр Барыс Дудко і капітан Сяргей Бачэрыкаў, якія ваявалі ва Украіне, піша «Медуза».

Чулдум-оол служыў у 55-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгадзе. Улады Украіны заяўлялі, што вайскоўцы з гэтай брыгады ў сакавіку 2022 года амаль месяц утрымлівалі больш за 360 жыхароў вёскі ягаднае ў падвале школы. Тады ў падвале загінулі 10 чалавек.

Дудко служыў у 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ — яе абвінавачваюць у забойстве мірных жыхароў падчас акупацыі Бучы.

Бачэрыкаў служыў у 27-й асобнай брыгадзе радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Заходняй ваеннай акругі і камандаваў агнямётнай ротай.

Пуцін на парадзе Перамогі назваў героямі ўдзельнікаў уварвання ва Украіну

Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ

Пуцін: Беларусь далучыцца да Расіі на другім этапе ядзерных вучэнняў

Nashaniva.com