Магутная магнітная бура можа накрыць Зямлю ўпершыню за 20 гадоў

Па інфармацыі навукоўцаў, геамагнітныя буры на Зямлі з рознай ступенню сілы могуць працягвацца некалькі дзён

10.05.2024 / 10:32

Магнітная бура найвышэйшага пятага ўзроўню можа здарыцца ў суботу

За трое сутак Сонцам выкінуты ў бок нашай планеты чатыры выключна буйныя аблокі плазмы. Частка іх зліецца ў дарозе ў адзіны яшчэ буйнейшы аб'ект, які па разліках ударыць па магнітным полі Зямлі сёння ноччу.

Паводле чаканняў, у піку ўдару ўзровень буры складзе не меней G4,33, але ёсць верагоднасць, што ён дасягне і ўзроўню G5. Гэта адбудзецца ўпершыню з 2005 года.

Адзначаецца, што за мінулыя двое сутак на Сонца адбылося шэсць успышак вышэйшага бала X. Узровень ўспышачнай актыўнасці зараз складае каля 9,8 па дзесяцібальнай шкале.

Nashaniva.com