Вярхоўная Рада падтрымала важны для беларусаў законапраект аб прававым статусе абаронцаў Украіны
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны 9 траўня прынялі ў першым чытанні законапраект з папраўкамі ў законы, якія тычацца «прававога статусу замежнікаў і асоб без грамадзянства, што ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны», піша «Позірк».
09.05.2024 / 19:54
Сцяг Палка Каліноўскага ў парламенце Украіны ў сакавіку 2024 года. Скрыншот: трансляцыя пасяджэння Вярхоўнай Рады
Кіраўнік міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» дэпутат Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што папраўкі падтрымалі 263 парламентарыі (актуальны склад ВР — 401 чалавек).
Гэты дакумент сярод іншага дае магчымасць атрымліваць дазволы на іміграцыю або ўкраінскае грамадзянства на падставе пратэрмінаваных пашпартоў; атрымліваць дазвол на жыхарства (ДНЖ) замежнікам і асобам без грамадзянства, «прыцягнутым да абароны Украіны ў складзе сіл тэрытарыяльнай абароны або добраахвотніцкіх фарміраванняў тэрытарыяльнай супольнасці».
Акрамя таго, папраўкі даюць права атрымліваць ДНЖ членам сем’яў асоб, якія заключылі кантракт на службу ва Узброеных сілах Украіны, Дзяржаўнай спецслужбе транспарту і Нацгвардыі.
Згодна з законапраектам, беларусы і расіяне, якія атрымалі ўкраінскае грамадзянства «ў перыяд з 24 лютага 2020 г. <…> у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб грамадзянстве Украіны» і падалі абавязацельства спыніць замежнае грамадзянства», павінны будуць зрабіць гэта «на працягу года з дня спынення або скасавання ваеннага становішча, калі тэрмін выканання такога абавязацельства ўжо скончыўся».
У Вільні пройдзе вечарына памяці Міраслава Лазоўскага
Атрымаў раненне беларускі добраахвотнік Павал Кулажанка, вядомы як Exomon