У Вярхоўную Раду ўнеслі законапраект, які мае спрасціць атрыманне беларускімі добраахвотнікамі ўкраінскага грамадзянства 

Падтрымаць законапраект, які спросціць парадак атрымання грамадзянства для замежных вайскоўцаў і іх сем'яў, заклікаў з парламенцкай трыбуны сваіх калег дэпутат Ігар Гузь.

09.05.2024 / 18:45

Ігар Гузь на трыбуне Вярхоўнай Рады падчас прадстаўлення законапраекта. Скрыншот з відэа

Ігар Гузь адмыслова падкрэсліў, што гэты закон патрэбен перадусім добраахвотнікам з беларускага Палка Каліноўскага:

«Гэтыя людзі сваёй крывёй і сваімі ўчынкамі даказалі, што яны вартыя звацца грамадзянамі Украіны, але большасць з іх чамусьці засталася ў падвешаным стане, перажываючы за сваіх родных, для якіх вяртанне ў Беларусь азначае гібель».

Пытанне легальнага знаходжання на тэрыторыі Украіны сапраўды вельмі важнае для беларускіх байцоў, адзначаецца на сайце Палка Каліноўскага. На гэты момант больш за 30% яго асабовага складу ў той ці іншай ступені сутыкнуліся з праблемамі дакументаў: несапраўдныя пашпарты, адсутнасць дазволу на жыхарства, а таксама неабходнасць пакінуць Украіну і Полк Каліноўскага для вырашэння пытання легалізацыі ў краінах Еўрасаюза.

Акрамя таго, на думку беларускіх добраахвотнікаў, спрашчэнне міграцыйнай палітыкі Украіны будзе садзейнічаць больш актыўнаму рэкрутынгу ў іх шэрагі.

Як сцвярджаецца, кожны трэці беларус, які звярнуўся ў бот для рэкрутынгу, мае праблемы з пашпартам, што ўскладняе перамяшчэнне і ўезд ва Украіну.

Атрымаў раненне беларускі добраахвотнік Павал Кулажанка, вядомы як Exomon

У Вільні пройдзе вечарына памяці Міраслава Лазоўскага

Вадзім Кабанчук не будзе балатавацца ў Каардынацыйную раду

Nashaniva.com