Прапагандыст Russia Today Прыдыбайла прапанаваў сваю версію таго, чаму Лукашэнка ішоў асобна ад прэзідэнтаў
Ён, аказваецца, знайшоў цікавейшую кампанію, сцвярджае прапагандыст.
09.05.2024 / 18:13
У Маскве Аляксандра Лукашэнкі, як і ў мінулым годзе, не было з Пуціным і ягонымі гасцямі, калі ўсе ішлі ўскладаць кветкі і вянкі да магілы Невядомага салдата.
Ксенія Сабчак выказала здагадку, што яго зноў падвезлі на электрамабілі, як і летась.
Прапагандыст Russia Today Канстанцін Прыдыбайла абверг здагадкі пра электрамабіль і напісаў, што насамрэч Лукашэнкі не было разам з Пуціным і іншымі, бо ён ішоў у кампаніі міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу.
Ці ішоў Лукашэнка так увесь шлях, невядома.
Выглядае, на парадзе ў Маскве Лукашэнка зноў не ішоў разам з прэзідэнтамі
Лукашэнка з Пуціным засядзеліся — да трэцяй ночы абмяркоўвалі Украіну
У Крамлі Пашынян узбег на лесвіцу, а Лукашэнка паехаў ліфтам