Доктар Руслан Бадамшын атрымаў хатнюю хімію. Ён ужо дома
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 мая адбыўся разгляд справы лекара-неўролага Руслана Бадамшына.
09.05.2024 / 13:36
Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (гэта значыць, хатняя хімія), піша «Вясна»
Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту.
Насту Лойку ў калоніі пазбавілі грашовых пераводаў ад сваякоў
Ад палітвязня Уладзіміра Гундара сталі рэгулярна прыходзіць лісты
За палітыку пачынаюць судзіць бізнэсмена Вадзіма Рушкевіча