Зяленскі паставіў Пуціна ў адзін шэраг з Гітлерам

У сацсетках прэзідэнта Украіны было апублікавана відэа з нагоды Дня Еўропы, які адзначаецца ва Украіне і на кантыненце сёння, 9 мая. У тэксце Зяленскі згадаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў адным шэрагу з Адольфам Гітлерам.

09.05.2024 / 13:09

Уладзімір Пуцін. Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Зяленскі заявіў, што сіла Еўропы — у яднанні «нацый, супольнасцяў і мільёнаў вельмі розных людзей, яднанні каштоўнасцяў».

«Усе разам мы павінны і надалей памнажаць гэтую сілу, клапоцячыся аб абароне жыцця і агульных каштоўнасцяў на нашым кантыненце. Рабіць усё, каб перадаць дзецям у спадчыну ўсю нашу Еўропу — мірную, аб'яднаную, тую, у якой сапраўды хочацца жыць і якую не зламаць ні Гітлеру, ні Пуціну… Яны здольныя выкрасці ў Еўропы гады міру, але не наш агульны лёс — лёс тых, хто перамагае зло, абараняе жыццё і шануе мір», — гаворыцца ў допісе прэзідэнта Украіны.

Nashaniva.com