У Мінску прайшло шэсце «Несмяротнага палка»

Сёлета шэсце пачалося з ускладання кветак ля помніка Герою Савецкага Саюза Сяргею Грыцаўцу на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна.

09.05.2024 / 14:07

Фота: БелТА

Падчас руху калоны да яе далучаліся іншыя ўдзельнікі з плакатамі, сцягамі і фатаграфіямі герояў вайны, піша «Спутнік».

Каля Дома-музея першага з'езда РСДРП дзве калоны злучыліся і працягнулі шэсце да плошчы Перамогі.

Там удзельнікі сталі ў шарэнгу і расцягнулі банер з надпісам «Несмяротны полк», а затым усклалі кветкі да Вечнага агню.

Фота: БелТА

Завяршылася мемарыяльная акцыя сумесным фатаграфаваннем на прыступках перад манументам Перамогі.

Аналагічныя акцыі прайшлі і ў абласных цэнтрах.

Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ

Пуцін на парадзе Перамогі назваў героямі ўдзельнікаў уварвання ва Украіну

Nashaniva.com