У Гродне прадаюць кватэру з відам на Фарны касцёл
«Ідэальна для пасуткавага бізнэсу», — апісваюць у аб'яве двухпакаёўку, што прадаецца ў абласным цэнтры.
09.05.2024 / 14:06
Від з балкона. Фота з сайта realt.by
Двухпакаёўка месціцца па адрасе Маставая, 29. Гэта адзіны жылы дом у Гродне, з вокнаў якога бачны адразу Савецкая плошча і Фарны касцёл.
Агульная плошча кватэры — 43 м². Плошча гасцёўні — 19 м², спальнага пакоя — 11,4 м², а вось куханька зусім маленькая — усяго 5,5 «квадрата».
Дом 1960 года пабудовы, капрамонт у ім быў зроблены ў 2016-м. Від на цэнтральную плошчу адкрываецца з акна кухні і гасцёўні. З апошняй ёсць выхад на балкон. Усяго ў горадзе 21 балкон, з відам на Фарны касцёл.
Вокны спальнага пакоя выходзяць у двор. Санвузел сумесны.
«Кватэра размешчана ў пешаходнай турыстычнай зоне, вакол шмат рэстаранаў. У крокавай даступнасці ўсе славутасці горада. Ідэальна для пасуткавага бізнэсу», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта.
Просяць за гэтую двухпакаёўку 65 тысяч даляраў, што каля $1520 за метр. Сярэдні кошт «квадрата» ў Гродне складае $812.
Расіяне ламануліся на майскія ў Беларусь. Цэны на арэнду кватэр паляцелі ў космас