Меркаванага пляменніка міністра Кубракова, які займаў высокую пасаду ва Украіне, адправілі ў адстаўку

Віцэ-прэм'ер-міністр па аднаўленні Украіны — міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў страціў сваю пасаду.

09.05.2024 / 11:36

Аляксандр Кубракоў. Фота: яго фэйсбук

Аляксандр Кубракоў, імаверна, з'яўляецца пляменнікам дзеючага міністра МУС Беларусі Івана Кубракова.

Праект пастановы аб адстаўцы ўкраінскага Кубракова паступіў у Вярхоўную Раду 9 мая 2024 года. Сярод яго ініцыятараў былі дэпутаты фракцыі «Слуга народа». Прычынай называюць тое, што рэгіянальная палітыка пры Кубракове «знаходзіцца ў крытычным стане».

На сваёй пасадзе віцэ-прэм'ер-міністр быў з 1 снежня 2022 года.

Nashaniva.com