У Магілёве правялі парад дашкольнікаў — усіх апранулі ў ваенную форму
У шэсці ўдзельнічалі 250 дзяцей.
09.05.2024 / 11:44
Скрыншот відэа: Беларусь 4
У Магілёве правялі парад выхаванцаў дзіцячых садкоў. Гэта мерапрыемства адкрыла святкаванне Дня Перамогі ў абласным цэнтры.
У калонах прайшлі 250 дашкольнікаў у ваеннай форме розных гадоў і родаў войскаў. Кагосьці апранулі ў гімнасцёркі і пілоткі часоў Другой сусветнай, кагосьці — у сучасную форму пяхоты, разведчыкаў і дэсантнікаў.
Фота: СБ
Пасля дзіцячага параду ў Магілёве правялі шэсце «Беларусь памятае» — мясцовы аналаг расійскага «Несмяротнага палка».