Мінчанка выгульвала змяю проста ў двары: «Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць»
У інстаграме завірусілася відэа, знятае ў адным з двароў на сталічнай вуліцы Някрасава: на ім дзяўчына выгульвае вялікага ўдава.
09.05.2024 / 09:18
Змяя спакойна сабе грэецца на траве, але як толькі злёгку высоўваецца на тратуар, дзяўчына акуратна адсоўвае яе нагой назад. Уся гэтая карціна выглядае настолькі штодзённа, што ў сацсетках нават асабліва не дзівяцца.
«Нармальна, хай Пупсік пагуляе. Не думаю, што імкліва на кагосьці накінецца, як сабака без намордніка», — пішуць у каментарах.
Гаспадыняй удава апынулася мінчанка Аляксандра Сарока. Яна распавяла Onlíner, што гадаванца клічуць Сэм і жыве ён у яе досыць даўно — 10 гадоў. Гуляць змяя вельмі любіць: дзяўчына выносіць Сэма ў двор у цёплы час года, калі горача і зямля прагрэта — звычайна ў абед ці па вечарах.
Вядома, галоўнае пытанне: як рэагуюць мінакі? Аляксандра кажа, што ўдава ўсе вельмі любяць.
«Мамы з дзецьмі падыходзяць, з сабакамі таксама падыходзяць. Усе просяць пагладзіць і сфатаграфаваць. Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць. Ён у мяне дабрак, усё жыццё расце з жывёламі, да ўсіх ставіцца нейтральна».
Відаць, замест палявання Сэм сапраўды абірае расслаблены адпачынак. Дзяўчына падзялілася яшчэ адным відэа з дня ўжо знакамітай прагулкі: на ім удава самога ледзь не прыйшлося ратаваць ад вароны.