У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў дортмундская «Барусія» згуляе з мадрыдскім «Рэалам»
Іспанскі клуб вырваў перамогу ў «Баварыі» дзякуючы двум галам Хасэлу ў самай канцоўцы гульні — 2:1 (4:3 па суме дзвюх сустрэч). Прычым іспанец выйшаў на поле на 81-й хвіліне, а забіў на 87-й і 91-й.
09.05.2024 / 00:54
Фота: AP Photo/Jose Breton
Фінал ЛЧ пройдзе 1 чэрвеня ў Лондане. Для «Рэала» гэта будзе 18-я вырашальная гульня (выйграна 14 трафееў), для «Барусіі» — трэцяя (клуб мае 1 трафей ЛЧ).
Вызначыўся першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
Англія, на выхад! «Манчэстэр Сіці» і «Арсенал» вылецелі з Лігі чэмпіёнаў
Агонь у Дортмундзе і сенсацыя ў Барселоне: вызначыліся першыя паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў