Расійскія хакеры атакавалі Польшчу

Цэнтры кібербяспекі CERT Polska і CSIRT MON паведамілі сёння, што на гэтым тыдні назіралі за маштабнай атакай з ужываннем шкоднаснага праграмнага забеспячэння на польскія ўрадавыя арганізацыі, піша Reform.news.

08.05.2024 / 17:42

«На падставе тэхнічных паказчыкаў і падабенства з нападамі, апісанымі ў мінулым (напрыклад, на ўкраінскія арганізацыі), кампанію можна звязаць з наборам дзеянняў APT28, які звязаны з Галоўным упраўленнем разведкі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Атака ўяўляла сабой рассылку электронных лістоў, якія ўтрымлівалі спасылку на файл, пры запуску якога на камп'ютар ставіцца шкоднаснае праграмнае забеспячэнне.

Каманда CERT Polska рэкамендуе сеткавым адміністратарам праверыць, ці не сталі супрацоўнікі арганізацыі аб'ектам атакі.

«Мы змагаемся не за тое, каб трошачку нешта змяніць, а каб прыбраць рэжым Лукашэнкі». Гісторыя беларускіх «Кіберпартызанаў»

Хакеры ўзламалі базу даных Мінабароны Вялікабрытаніі

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Nashaniva.com