9 мая можна будзе бясплатна наведаць музеі
У Дзень Перамогі 9 мая беларусы змогуць бясплатна наведаць дзяржаўныя музеі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры.
08.05.2024 / 11:45
На гэты дзень намечана культурна-патрыятычнае мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта».
У яго рамках можна будзе бясплатна паглядзець пастаянныя і часовыя музейныя экспазіцыі. Выключэнне складуць камерцыйныя выставы. Дарэчы, экскурсійнае суправаджэнне таксама будзе бясплатным.
Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.