Памёр мастак і музыкант Васіль Пачыцкі
Яму было 57 гадоў.
07.05.2024 / 12:34
Васіль Пачыцкі
Памёр мастак і музыка Васіль Пачыцкі — авангардыст, аўтар зайцоў з «БелГазеты» і канцэптаў для кліпа «ляпісаў» «Ластаўкі», лідар гурта «Перабор».
Інфармацыю пра яго смерць пацвердзілі Еўрарадыё яго сябры.
Тыя самыя славутыя зайцы Васіля Пачыцкага.
Васіль Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы, да апошняга часу жыў у Беларусі. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музеях Беларусі, Расіі, Францыі, ЗША, Ірландыі.
Памёр заслужаны ўрач Анатоль Маўрычаў. Больш за 20 гадоў ён быў намеснікам дырэктара РНПЦ анкалогіі
Памёр вядомы баранавіцкі музыка і кампазітар