Расіянін згвалтаваў і забіў 17-гадовую дзяўчыну ў ЛНР

Некалькі дзён таму ў акупаваных Ровеньках Луганскай вобласці знікла 17-гадовая мясцовая жыхарка Анастасія. 4 мая яе цела знайшлі ў лесапаласе ў пасёлку Дзяржынскі.

07.05.2024 / 08:20

Па падазрэнні ў забойстве дзяўчыны затрымалі грамадзяніна РФ, ураджэнца Уладзімірскай вобласці, 33-гадовага Андрэя Курбасава, піша Astra.

Мужчына прызнаўся, што згвалтаваў дзяўчыну ў машыне, а затым, спалохаўшыся, што яго зловяць, ударыў яе нажом у сэрца.

Цела падлетка Курбасаў закапаў і абклаў камянямі.

Nashaniva.com