Масква пагразіла ядзерным ударам па ўкраінскім аэрадроме, дзе будуць базавацца F-16
Расійскае Міністэрства замежных спраў выдала заяву, у якой сярод іншага закранула пытанне перадачы заходнімі саюзнікамі Украіне самалётаў F-16. У заяве ўтрымліваюцца намёкі на тое, што гэтая перадача можа быць нагодай для застасавання ядзернай зброі.
06.05.2024 / 18:19
Самалёт F-16 падчас вучэнняў у Літве. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis
«У найбліжэйшы час чакаецца з'яўленне на ўкраінскім тэатры ваенных дзеянняў шматфункцыянальных самалётаў F-16 амерыканскай вытворчасці.
Як неаднаразова засведчвалася з расійскага боку, мы не можам ігнараваць той факт, што гэтыя авіясродкі адносяцца да платформаў падвойнага абсталявання — няядзернага і ядзернага. Самалёты менавіта гэтага тыпу доўгія гады складалі аснову авіяпарку, які задзейнічаецца ў так званых «сумесных ядзерных місіях» НАТА.
Безадносна таго, у якой менавіта мадыфікацыі будуць пастаўляцца гэтыя самалёты, будзем успрымаць іх як носьбітаў ядзернай зброі і разглядаць гэты крок ЗША і НАТА як мэтанакіраваную правакацыю», — заяўляе расійскае МЗС.
Мядзведзеў паабяцаў ядзерны ўдар па еўрапейскіх сталіцах у выпадку адпраўкі войскаў ва Украіну
Крэмль патлумачыў рашэнне аб вучэннях ядзерных сіл ля мяжы з Украінай
Мінабароны РФ анансавала вучэнні, падчас якіх будзе адпрацавана прымяненне тактычнай ядзернай зброі